BE RU EN

Беларускі перамаглі і выйшлі ў фінал «Кубка Крамля»

  • 12.10.2007, 17:47

Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Таццяна Пучак сталі фіналістамі "Кубка Крамля".

Сёння ў паўфінальным паядынку парнага разраду нашы суайчынніцы сустракаліся з Иветай Бенешавай (Чэхія) і Галінай Васкабоевай (Расея). У першай партыі беларускі выйгралі 6:1, пасля саступілі з тым жа лікам, а ў "даігроўцы" апынуліся мацнейшымі – 10:8.

У Стакгольме паспяхова выступіў сёння і Максім Мірны. У 1/4 фінале парнага разраду разам з шведам Ёнасам Бьёркманам беларус абгуляў інтэрнацыянальны дуэт Аліўе Рохус (Бельгія)–Рохан Бопанна (Індыя) у двух сэтах – 6:3, 7:5.

Жыве Беларусь!

Апошнія навіны