BE RU EN

Анатоль Лябедзька: «Заяўнікі Еўрапейскага Марша прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу»

  • 13.10.2007, 11:15

"Заяўнікі Еўрапейскага Марша і з маральнага, і з палітычнага пункту гледжання павінны быць а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы", – сказаў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Улады, нагадаем, дазволілі 14 кастрычніка правядзенне акцыі па маршруце Акадэмія навук – парк Дружбы народаў. Апазіцыя падавала заяўку на правядзенне шэсця а 14 гадзіне ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі.

"Людзі гэтую інфармацыю ўжо атрымалі, і частка з іх прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу, – гаворыць кіраўнік АГП. – Заяўнікі Еўрапейскага Марша будуць там, каб арганізавана правесці іх да Акадэміі навук. Гэта наша задача як арганізатараў акцыі".

Апошнія навіны