BE RU EN

«Мільярд больш, мільярд менш…»

  • 13.10.2007, 11:31

Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі з расейскімі журналістамі адмовіўся размаўляць наконт кантрактаў па продажы зброі Венесуэле з прычыны сакрэтнасці: «Я не ўсё магу сказаць». Пры гэтым неўзабаве дадаў: «Я сам не ўсё ведаю. Мільярд больш, мільярд менш – я не ў курсе».

Ну, насамрэч, якая дробязь. Толькі навошта было тады крэдыт у Расеі клянчыць?

Аднак Лукашэнка не адмаўляў супрацоўніцтва з Венесуэлай у ваеннай сферы. «У нас, – як выказаўся Лукашэнка, – няма закрытых тэм у супрацоўніцтве з Венесуэлай». Паводле яго слоў, Уга Чавес падчас свайго візіту вельмі зацікавіўся беларускай зброяй, і Лукашэнка яму сказаў: «Добра, мы дапаможам вам стварыць узброеныя сілы», піша сайт АГП.

Паводле афіцыйнай статыстыцы, аб'ём гандлю з Венесуэлай не перавышае аднаго працэнта агульнага таваразвароту Беларусі. Атрымоўваецца, што продаж зброі Венесуэле ў дадзеных аб'ёмах адбываецца неафіцыйным чынам?

Апошнія навіны