BE RU EN

Галоўная шаша краіны стане платнай і для беларусаў

  • 3.10.2007, 10:16

Галоўная беларуская аўтамагістраль, так званая “алімпійка”, якая цягнецца ад Берасця да мяжы з Расіяй, стане платнай і для беларусаў.

У дэпартаменце “Белаўтадор” мяркуюць, што стаўка дарожнага збору складзе каля 1 тысячы рублёў. Поўны транзіт па ўсёй даўжыні беларускага ўчастку “алімпійкі” (гэта каля 610 кіламетраў) абыдзецца беларускім кіроўцам “легкавікоў” у 4 тысячы рублёў – паведамляе “Эўрарадыё”.

Прычым плаціць давядзецца ў кожным з чатырох пунктаў збірання дарожных збораў. Адной з прычынаў гэтага кроку у “Белаўтадоры” называюць недаход сродкаў для завяршэння комлекснага рамонту галоўнай аўтамагістралі Беларусі.

Апошнія навіны