Віцебскіх апазіцыянераў не пусцілі на акцыю «Дзяды» у Менску
- 2.11.2009, 9:24
1 лістапада пры выездзе з Віцебску былі затрыманыя актывісты «Моладзі БНФ» Сяргей Звёздачкін і Аляксандр Кузняцоў.
Як перадае «Радыё Свабода», віцебскія апазіцыянеры былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі па дарозе з Віцебску ў Менск.
Супрацоўнікі міліцыі сказалі актывістам, што яны нібыта былі сведкамі таго, як нейкі кіроўца збіў пешахода. Апазіцыянераў прывезлі ў Віцебск.
У ДАІ ў актывістаў спыталі, ці ведаюць яны пра тое, што ў Менску праходзіць масавае мерапрыемства, і праз некалькі хвілінаў адпусцілі.
Нагадаем, што 1 лістапада ў Менску адбылася санкцыянаваная ўладамі акцыя «Дзяды».