Менгарвыканкам дазволіў шэсце і мітынг на «Дзяды»
- 25.10.2010, 13:33
Традыцыйнае жалобнае шэсце ў Курапаты пройдзе ў нядзелю, 31 кастрычніка.
Акцыю праводзіць Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ. Як паведаміў адзін з лідэраў партыі Сяргей Папкоў, збор удзельнікаў шэсця і мітынгу запланаваны у 10:30 на пляцоўцы каля гадзіннікавага завода (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»), перадае «Радыё Свабода».
Шэсце распачнецца ў 11 гадзінаў і пройдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Пачатак мітынгу ў Курапатах запланаваны на 14:30.