Вандалы зноў зламалі крыжы ў Курапатах
- 5.04.2010, 8:58
Невядомыя вандалы зламалі пяць крыжоў у мемарыяльным комплексе Курапаты.
Чатыры з іх - у пачатку алеі, а вялікі крыж, на якім замацаваны абраз, прыстаўлены да дрэва, паведамляе «Радыё Свабода».
Каля «лавы Клінтана» - сляды вогнішча, раскіданае смецце. Сябра «Моладзі БНФ» Андрэй Ігнатчык даведаўся пра гэта ўвечары 4 красавіка.
Гэта ўжо не першы акт вандалізму ў Курапатах.