Памяць рэпрэсаваных ушанавалі пад бел-чырвона-белымі сцягамі
- 29.10.2012, 15:20
Прадстаўнікі «Мемарыяла» і дэмакратычныя актывісты наведалі ў Менску месцы, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ахвяр палітычных рэпрэсій.
Першае ўшанаванне памяці рэпрэсаваных прайшло на Кальварыйскіх могілках. Тут сабралася каля 30 чалавек, перадае «Радыё Свабода».
Гісторык Ігар Кузняцоў у сваім выступе заявіў, што, па інфармацыі, якую нельга пацвердзіць дакументальна, целы ахвяр палітычных рэпрэсій дазахоўвалі ў некаторыя магілы, якія ўжо ў той час існавалі.
Удзельнікі акцыі таксама наведаюць Лошыцу і Трасцянец.
29 кастрычніка ў Менску адзначаюць 75-ю гадавіну масавага расстрэлу нацыянальнай эліты. У Курапатах адкрыюць мемарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі з беларускага катынскага спісу. Таксама ў Курапатах прачытаюць імёны беларусаў, рэпрэсаваных у Менску ў 30-х гадах.