У чарговы раз падаражэлі стаянкі
- 5.04.2012, 16:40

У сакавіку тарыф вырас на 47%, а цяпер яшчэ на 9%.
Кошт знаходжання машыны на менскіх муніцыпальных аўтастаянках вырас у чарговы раз. Яшчэ ў лютым за месяц стаянкі трэба было заплаціць 75 тысяч рублёў, у сакавіку - ужо 110 тысяч рублёў. Зараз тарыф павялічаны да 120 тысяч рублёў, піша «Наша Ніва».
Унітарнаму прадпрыемству «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» належыць амаль 100 стаянак, у тым ліку падземная ў гандлёвым цэнтры «Сталіца».
На некаторых з іх дзейнічаюць зніжкі ў памеры 5-20 тысяч рублёў.