Жыхара Гомеля затрымалі за майку «Лукашэнка, сыходзь»
- 3.11.2013, 15:44
Актывіст апазіцыі Юрый Рубцоў быў затрыманы на акцыі «Дзяды» ў Менску.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі актывісты «Еўрапейскай Беларусі». Юрыя Рубцова затрымалі каля дыспетчарскай станцыі «Карбышава». Ён браў удзел у шэсці. Да мужчыны падбеглі два супрацоўнікі міліцыі і, скруціўшы рукі, запіхнулі ў сіні мікрааўтобус Volkswagen. Прычыны затрымання яны не назвалі.
Затрыманы дастаўлены ў аддзяленне міліцыі на вуліцы Карбышава. Хутчэй за ўсё, прычынай гэтаму стала адмова зняць майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь».
Фота: Наша Ніва