Нафта маркі WTI ўпала ніжэй за $40
- 18.11.2015, 21:11
Нафта маркі Brent у сераду на мінімуме каштавала $43,42 за барэль.
Упершыню амаль за тры месяцы нафта маркі WTI ўпала падчас таргоў на біржы ў Нью Ёрку ніжэй за $40 за барэль, сведчаць звесткі таргоў. Мінімум быў дасягнуты а 19:45 паводле Менску і склаў $39,92 за барэль. Мінулы раз нафта гэтай маркі прадавалася ніжэй за $40 за барэль 27 жніўня, піша РБК.
Паводле звестак на 20:15 паводле Менску за барэль нафты WTI давалі $40,35. У цэлым у параўнанні з закрыццём учорашніх таргоў нафта гэтай маркі патаннела нязначна, страціўшы ў кошце блізу 30 цэнтаў.
Нафту маркі Brent у сераду на мінімуме каштавала $43,42 за барэль. Прыкладна з такім жа значэннем закончыліся ўчорашнія таргі.