Парашэнка: Украіна змагаецца за права Грузіі, Беларусі і Малдовы быць Еўропай
- 22.05.2015, 12:51
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка мяркуе, што Украіна сёння змагаецца не толькі за сваю незалежнасць.
Пра гэта ён заявіў на саміце «Усходняга партнёрства» ў Рызе, паведамляе прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цагалко ў Twitter.
«Парашэнка: Сёння Украіна змагаецца не толькі за сваю незалежнасць, але і за права Грузіі, Малдовы, Беларусі быць Еўропай», - гаворыцца ў паведамленні.