BE RU EN

Рэферэндум у Польшчы: прыход выбарцаў не дасягнуў і 10%

  • 7.09.2015, 10:54

Цэнтральная выбарчая камісія Польшчы апублікавала частковыя вынікі рэферэндуму 6 верасня, прыход выбарцаў складае 7,48%.

Пра гэта паведамляе партал Onet.pl.

На гэты момант падлічаныя звесткі 32 з 51 акруговай камісіі. Канчатковыя вынікі будуць апублікаваныя ў другой палове дня.

Як паведамляецца, ідэю ўвядзення аднамандатных выбарчых акругаў на выбарах у Сейм падтрымалі 79,88% з тых, хто прыйшоў галасаваць.

За фінансаванне палітычных партый з дзяржаўнага бюджэту выказаліся толькі 16,44% палякаў, піша «ЕвроПравда».

Затое развязанне падатковых спрэчак на карысць падаткаплацельшчыка падтрымалі 94,22% тых, хто ўзяў удзел у галасаванні.

Як паведамлялася, вынікі рэферэндуму будуць мець юрыдычнае значэнне толькі ў выпадку, калі ў ім возьме ўдзел больш за палову выбаршчыкаў.

Нагадаем, 4 верасня Сенат Польшчы адхіліў прапанову прэзідэнта Анджэя Дуды аб правядзенні 25 кастрычніка, у адзін дзень з парламенцкімі выбарамі, яшчэ аднаго агульнанацыянальнага рэферэндуму, асноўным пытаннем якога было б зніжэнне пенсіённага ўзросту.

Апошнія навіны