BE RU EN

Рэферэндум у Польшчы прызнаны несапраўдным

  • 8.09.2015, 10:11

Праз тое, што прыход выбарцаў на рэферэндуме 6 верасня склаў толькі 7,8%, яго вынікі прызнаныя несапраўднымі.

На рэферэндуме, які адбыўся ў Польшчы 6 верасня, прыход выбарцаў склаў 7,8%. Аб гэтым 7 верасня паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія, паведамляе «Радыё Польшча».

Праз тое, што патрэбны 50% прыход выбарцаў не быў дасягнуты, рэферэндум уважаецца несапраўдным.

Паводле звестак ЦВК, 82,63% тых, хто прагаласаваў на рэферэндуме выказаліся супраць фінансавання палітычных партый з дзяржаўнага бюджэту.

78,7% падтрымалі ўвядзенне аднамандатных выбарчых акругаў. У сваю чаргу, 94,51% падтрымалі агульнае палажэнне аб развязанні сумневаў у сферы падатковага заканадаўства на карысць падаткаплацельшчыка.

Апошнія навіны