У Омскай вобласці мабілізаваныя пабіліся з паліцыянтамі і расгвардзейцамі
- 24.09.2022, 17:16
Яны прапанавалі сілавікам паехаць паміраць у акопы разам з імі.
У пасёлку Вялікарэчча Омскай вобласці мабілізаваныя пабіліся з паліцыянтамі і расгвардзейцамі. Відэа бойкі апублікавала «Омскае грамадзянскае аб'яднанне».
Як паведамляе тэлеграм-канал, сілавікі паводзілі сябе груба, тады мабілізаваныя наважылі зацягнуць з сабой у аўтобус паліцыянтаў, каб тыя паехалі на вайну «паміраць у акопы разам з імі». Завязалася бойка.
Чым усё скончылася - невядома.
Паводле звестак «Омскага грамадзянскага аб'яднання», за тры дні ў вобласці мабілізавалі ўжо больш за 1000 чалавек.
Нагадаем, Пуцін абвясціў частковую мабілізацыю ў Расеі раніцай 21 верасня.