У Беларусі з 1 кастрычніка ўвойдуць у дзеянне змены ў ПДР
- 24.09.2022, 20:00
Зменяцца патрабаванні да дакументаў кіроўцы.
У Беларусі ў кастрычніку ўваходзяць у дзеянне пэўныя змены ў ПДР. Аб навацыях, якія датычацца дакументаў кіроўцы, расказаў намеснік начальніка аддзялення забеспячэння праваўжывальнай дзейнасці ўправы арганізацыйнай работы і забеспячэння праваўжывальнай дзейнасці ГУ ДАІ МГБ МУС Аляксандр Шаўчэнка.
Ці праўда, што ў Беларусі будзе абавязковым вазіць з сабой правы кіроўцы.
- Кіроўца павінен мець і перадаваць для праверкі супрацоўнікам ДАІ пасведчанне кіроўцы, пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, поліс і пацвярджальныя дакументы, калі на аўто ёсць знак «Інвалід», - заявіў падпалкоўнік міліцыі.
Удакладняецца, што калі транспартны сродак не зарэгістраваны і паказаць тэхнічны пашпарт (тэхнічны талон) кіроўца не можа, то супрацоўніку ДАІ трэба паказаць іншы дакумент, які пацвярджае законнасць набыцця гэтага аўтамабіля. Поліс дазваляецца мець у электронным выглядзе. А вынятак што да паказу дакументаў для кіроўцы аўтамабіля са знакам "Інвалід" - для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.