Мабілізаваных расейцаў утрымоўваюць у быдлячых умовах
- 26.09.2022, 12:53
Некаторыя начуюць ля вогнішчаў на вуліцах.
У сацсетках паказалі, у якіх умовах крамлёўскі рэжым утрымлівае расейцаў, мабілізаваных на вайну супраць Украіны.
Як бачна на апублікаваных відэа, рэзервістаў размяшчаюць у састарэлых памяшканнях, дзе ім даводзіцца спаць проста на панцырнай сетцы, альбо і зусім на бетоннай падлозе, паведамляе «Новое время».
Пры гэтым шматлікім расейцам пашанцавала яшчэ менш, бо вайсковае кіраўніцтва і зусім пакінула іх начаваць на вуліцы, у сувязі з чым мабілізаваным давялося грэцца ля вогнішчаў, каб не змерзнуць.
Між тым, па РФ пракацілася цэлая серыя падпалаў вайсковых камісарыятаў.
На сёння зафіксавана ўжо не менш як 20 такіх выпадкаў у цэлым шэрагу расейскіх рэгіёнаў.
Акрамя таго, у Іркуцкай вобласці 25-гадовы рэзервіст, каб сарваць мабілізацыю, расстраляў вайсковага камісара.