Аўто ўзляцела ў паветра: УСУ распляжылі базу РФ пад Луганскам
- 28.01.2023, 14:11
Украінскія памежнікі паказалі відэа ўдару па акупантах.
Пагранічнікі знішчылі варожы склад з боепрыпасамі ў Луганскай вобласці. Выбух быў такой сілы, што ў паветра ўзнялося нават аўто з грузам акупантаў.
Пра гэта паведамляе ДПСУ.
«Аэравыведка ДПСУ выявіла варожы склад у Луганскай вобласці. Дачакаўшыся, пакуль акупанты падвязуць туды рэсурсы, ахоўнікі мяжы перадалі каардынаты артылерыстам УСУ», - гаворыцца ў паведамленні
Паводле інфармацыі памежнікаў, дакладным ударам тылавая база была знішчаная.
«Ад дэтанацыі боепрыпасаў у паветра ўзляцеў і аўтамабіль, які транспартаваў груз. Страты ворага ўстанаўліваюцца», - дадалі ў ДПСУ.