Кіраўнік Еўракамісіі: Украіна змагаецца за еўрапейскія каштоўнасці і павінна перамагчы ў вайне
- 28.01.2023, 18:14
Заява была зробленая напярэдадні саміту ЕЗ-Украіна на наступным тыдні.
Украіна карыстаецца безумоўнай падтрымкай з боку Еўрапейскага Звязу. Краіна павінна перамагчы ў вайне супраць Расеі, каб абараніць еўрапейскія каштоўнасці, заявіла кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.
«Мы стаім на баку Украіны без якіх-небудзь «калі» і «але», - сказала Уршуля фон дэр Ляен у сваёй прамове ў суботу, 28 студзеня, на мерапрыемстве сваёй партыі, ХДС, у Дзюсельдорфе, Нямеччына.
Украіна "змагаецца за нашы агульныя каштоўнасці, змагаецца за захаванне міжнароднага права і прынцыпаў дэмакратыі, таму Украіна павінна перамагчы ў гэтай вайне", сказала яна.
Заява была зробленая напярэдадні саміту ЕЗ-Украіна на наступным тыдні. Фон дэр Ляен і яе калегі-еўракамісары ЕЗ плануюць правесці саміт 3 лютага.