63-гадовая беларуска ўзняла бел-чырвона-белы сцяг на вяршыні Дхаўлагіры
- 2.10.2023, 9:08
Вышыня гары - 8167 метраў.
Беларуска Лілія Яноўская ўзнялася на вяршыню Дхаўлагіры — сёмую па вышыні гару свету. Там 63-гадовая альпіністка разгарнула бел-чырвона-белы сцяг. Відэа з вяршыні яна апублікавала ў "Фэйсбуку".
Узыходжанне адбылося 30 верасня. Лілія Яноўская стала найстарэйшай жанчынай у свеце, якая пабывала на вяршыні Дхаўлагіры.
“Цяжка паверыць, што мы падняліся на гэтую дзіўную гару ўсяго дзень таму. Дхаўлагіры - сёмая па вышыні гара ў свеце, яе вышыня складае 8167 метраў. На сёння гэта была адна з маіх найлепшых высакагорных экспедыцый - усё прайшло добра - надвор'е, акліматызацыя, стратэгія і, вядома ж, выдатная кампанія”, - распавяла альпіністка.