Лукашысты распачалі крымінальную справу супраць Рады БНР
- 2.10.2023, 12:37
Рэжыму не спадабалася, што арганізацыя адмаўляе ягоную легітымнасць.
Генпракуратура распачала шэраг крымінальных спраў супраць Рады БНР, паведаміў журналістам начальнік аддзела ў наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Валерый Шуляк, піша БелТА. Зараз устанаўліваюць усіх, хто мае дачыненне да арганізацыі.
Крымінальныя справы, паводле Генпракуратуры, накіраваныя старшыні КДБ для арганізацыі папярэдняга расследавання, устанаўлення і прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да дзейнасці названага фармавання асоб (дзе б яны ні знаходзіліся: як за мяжой, так і на тэрыторыі Беларусі).
Рада БНР у паведамленні Генпракуратуры названа «пранацысцкім экстрэмісцкім фармаваннем», дзейнасць якога «заснаваная як у мінулым, так і цяпер на адмаўленні існавання суверэннай беларускай дзяржавы».