Канфлікт на мяжы: нелегалы атакавалі польскі патруль
- 2.10.2023, 16:08
Колькасць правапарушэнняў моцна вырасла.
Кастрычнік пачаўся з актывізацыі мігрантаў на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ. 1 кастрычніка 318 замежнікаў спрабавалі перайсці межы з Літвой, Латвіяй і Польшчай.
У Латвіі па нядзелі заявілі аб 220 парушальніках, у Літве памежнікі зарэгістравалі спробы 38 мігрантаў перайсці мяжу.
Польская Памежная ахова паведаміла аб 60 мігрантах, у тым ліку грамадзянах Ірана і Ірака. Таксама адзначаецца, што група мігрантаў чарговы раз закідвала польскія патрулі камянямі і галінамі. Ніхто не пацярпеў.