Беларуска паставіла подпіс няіснага чалавека і атрымала два выходныя
- 30.11.2023, 16:02
Гісторыя атрымала нечаканае прадаўжэнне.
Супрацоўніца берасцейскага ЖЭСа сама сабе прадоўжыла бальнічны на два дні. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судэкспертызаў.
Усё пачалося са звароту прадстаўніцы ЖЭСа ў праваахоўныя органы: яна паведаміла пра падазрэнні ў тым, што супрацоўніца прынесла бальнічны ліст з прыкметамі падробкі. Гэты бальнічны забралі для даследавання судовымі экспертамі.
Супрацоўніцу ЖЭСа апыталі. Яна прызналася, што сама сабе прадоўжыла бальнічны, таму што хацела тым самым схаваць прагул. Супраць яе распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь.