УСУ раздзіраюць флангі расейцаў пад Бахмутам
- 8.06.2023, 14:01
3-я штурмавая брыгада адкінула войскі РФ на 1,2 км у глыбіню фронту.
Украінскае войска працягвае контрнаступ на Бахмуцкім кірунку фронту, паведамляючы пра паспяховае прасоўванне на поўнач і поўдзень ад населенага пункта.
За апошнія дзень Трэцяя штурмавая брыгада адкінула ворага на флангах Бахмута з тэрыторый аб'ёмам 1,8 км уздоўж франтавой лініі і на 1,2 км у глыбіню фронту, піша dialog.ua.
Сілы ворага амаль поўнасцю адкінуты за канал, дзе яшчэ нядаўна знаходзіліся пазіцыі акупантаў.
Са звестак Deep State, на Бахмуцкім кірунку фронту падраздзяленні ўкраінскага войска забіваюць клін у Бярхаўцы.
Працягваюцца баі на поўнач ад Кляшчэеўкі і каля Арэхава-Васільеўкі.
УСУ таксама ўдалося пашырыць поспех ля Бярхоўскага вадасховішча.
Дзякуючы паспяховым дзеянням 3-й АШБр вораг быў выбіты на шырокім адцінку фронту, які прымыкае да канала Северскі Данец - Данбас.