Буданаў: Расейцы пачалі «разбірацца» з беларускай СПА
- 22.09.2023, 15:30
У Крамлі ўпэўненыя, што дроны, якія ўдарылі па Пскову, прыляцелі праз Беларусь.
Расейцы дагэтуль, што ўдар па пскоўскім вайсковым аэрадроме 30 жніўня, у выніку якога былі знішчаныя і пашкоджаныя чатыры транспартныхя Іл-76, нанеслі дроны, якія стартавалі ва Украіне і няўзнак праляцелі над усёй Беларуссю.
Пра гэта NV распавёў Кірыл Буданаў, начальнік ГУР Мінабароны Украіны.
«У гэта яны [расейцы] вераць. І зараз праводзяць праверку, - разбіраюцца з беларускімі СПА і радыётэхнічнымі войскамі», - растлумачыў ён.
Шэф вайсковай выведкі ўдакладніў, што атакі па расейскіх ваеннвайсковых аэрадромах – у Пскове, у Сольцах (Наўгародская вобласць) і ў Шайкоўцы (Калужская вобласць) – наносіліся дронам, якія дыверсанты ГУР запускалі з тэрыторыі РФ.
«Але пра Сольцыі Шайкоўцы расейцы ўжо дакладна ведаюць, што працавалі знутры», - дадаў Буданаў.
Падобнага кшталту аперацыі, растлумачыў начальнік ГУВ, надзвычай складаныя. Бо перад апошнім этапам - непасрэдна атакай - ударны БПЛА неабходна якім-небудзь спосабам пераправіць праз мяжу. А затым аператары павінны падысці да варожага аэрадрома на адлегласць дасяжнасці дрона і запусціць яго. І ўжо пасля ўсяго гэтага дыверсантам трэба выканаць яшчэ адну задачу - бяспечна пакінуць зону старту.
Да адбіцця такіх дыверсій расейцы, паводле слоў Буданава, былі негатовыя: праз тое, што ледзь не ўсе падручныя сілы яны адпраўляюць на фронт, ахова аэрадромаў была аслабленай.
Уночы 30 жніўня ў Пскове, на адлегласці 700 км ад украінскай мяжы, беспілотнікі атакавалі мясцовы вайсковы аэрадром. Былі пашкоджаны як мінімум чатыры вайсковыя-транспартныя самалёты Іл-76, рэзервуар з палівам, пачаўся пажар у вайсковай частцы 64 044 (тэрыторыя 2-й брыгады спецназа ГРУ).