Стала вядома, хто дапамог пацэліць у штаб Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі
- 22.09.2023, 21:20
За месцамі размяшчэння СПА ідзе сачэнне.
Жыхары Севастопаля і партызаны дапамаглі ўкраінскім вайскоўцам ударыць па расейскім штабе Чарнаморскага флоту.
- «АТЭШ» і севастопальцы карэктавалі ўдар па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі, — сказанае ў паведамленні вайсковага руху ўкраінцаў і крымскіх татараў.
У «АТЭШ» удакладнілі, што ўжо доўгі час збіраюць інфармацыю аб вайсковых аб'ектах Севастопаля і месцах размяшчэння супрацьпаветранай абароны. Такая інфармацыя дапамагла УСУ ацаніць сітуацыю і паспяхова нанесці ўдар па штабу ворага.
Удзельнікі руху таксама падзякавалі расейскаму Мінабароны за затрымкі выплат вайскоўцам, якія "дапамагаюць залучыць да супрацоўніцтва афіцэраў з Чарнаморскага флоту РФ".
Нагадаем, сёння, 22 верасня, у Севастопалі грымнулі выбухі. Пазней высветлілася, што па штабе Чарнаморскага флоту РФ у месце быў нанесены ўдар.
У сеціве публікавалі відэа, на якіх можна было заўважыць значныя пашкоджанні будынка і стаўбун дыму.
Пазней ва Управе стратэгічных камунікацый апарата гетмана УСУ пацвердзілі, што за атакай стаялі ўкраінскія вайскоўцы.