BE RU EN

Брытанія падрыхтуе яшчэ 30 тысячаў украінскіх вайскоўцаў

  • 24.09.2023, 20:50

Пра гэта паведаміў міністр абароны Вялікай Брытаніі Шапс.

Вялікая Брытанія плануе падрыхтаваць яшчэ 30 тысячаў украінскіх вайскоўцаў да канца года. Пра гэта заявіў брытанскі міністр абароны Грант Шапс у інтэрв'ю Sky News.

«Наша мэта – падрыхтаваць 30 тысячаў украінскіх вайскоўцаў. Таму я не думаю, што брытанская катэгарычнасць пахіснецца. І мы будзем стаяць бок у бок з украінцамі», – заявіў Шапс.

Кіраўнік Мінабароны Брытаніі дадаў, што ягоная краіна таксама ўзмоцніць падтрымку Украіны.

«Я толькі што абвясціў пра дзясяткі тысячаў дадатковых боепрыпасаў, агульная колькасць якіх ужо складае блізу 300 тысячаў, і мы дамо вялікую колькасць дадатковай падтрымкі і абсталявання да канца гэтага года», – дадаў Шапс.

Апошнія навіны