BE RU EN

У Расеі арыштаваны топ-чыноўнік Мінабароны

  • 9.11.2024, 17:44

За махлярства.

Савелаўскі раённы суд Масквы арыштаваў генеральнага дырэктара ФГУП "Галоўнае ўпраўленне спецыяльнага будаўніцтва" (ГУСБ) Аляксандра Маладчанку, які падазраецца ў махлярстве.

Разам з ім арыштаваны яшчэ адзін падазраваны Іван Мальцаў. Акрамя таго, меркаваная саўдзельніца вайсковага чыноўніка Вольга Паўлава адпраўлена пад хатні арышт.

"Паводле версіі следства, названыя асобы падазраюцца ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў пры выкананні дзяржаўных кантрактаў з Міністэрствам абароны Расейскай Федэрацыі", – паведамляе прэс-служба судоў агульнай юрысдыкцыі горада Масквы.

Сярод аб'ектаў, якія будавала ГУСБ – вайскова-марская база Каспійскай флатыліі і сістэма базавання Чарнаморскага флоту ў Наварасійску.

Апошнія навіны