BE RU EN

УСУ адбілі масаваны штурм у Харкаўскай вобласці

  • 1.12.2024, 16:48

Камандзір Нацыянальнай гвардыі Украіны расказаў аб стратах ворага.

Украінскія ваяры адбілі штурм расейцаў на пазіцыі 13 брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны "Хартыя" ў Харкаўскай вобласці. Пра гэта 1 снежня паведаміў у Telegram камандзір Нацыянальнай гвардыі Украіны Аляксандр Піўненка.

«Супраціўнік сіламі больш як узвод пяхоты пры падтрымцы трох адзінак БМП-3 спрабаваў атакаваць падраздзяленні 13 брыгады аператыўнага прызначэння НДУ «Хартыя». Дзякуючы арганізацыі сістэмы выведкі Сілы абароны Украіны ў складзе Хартыі і 92 АШБР загадзя знайшлі калону і нанеслі агнявую паразу артылерыяй і ўдарнымі дронамі. Баявыя машыны пяхоты былі знішчаныя, а рэшткі ацалелай пяхоты дабілі БПЛА і артылерыю», - напісаў Піўненка.

Паводле ягоных слоў, страты ворага за раніцу склалі тры баявыя машыны пяхоты, 29 загінулых і 16 параненых.

Апошнія навіны