BE RU EN

Валейбалісткі «Мінчанкі» здабылі Кубак Беларусі

  • 30.12.2024, 12:00

Раней каманда стала ўладальніцай Суперкубка.

«Мінчанка» здабыла валейбольны Кубак Беларусі. У фінале, які прайшоў у Палацы спорту «Уручча», яны падолелі «Прыбужжа» з Берасця — 3:0 (25:21, 25:11, 25:17).

«Мінчанка» перамагла на гэтым турніры дзявятым разам. Раней каманда стала ўладальніцай Суперкубка, паведамляе «Еўрарадыё».

Бронза ў гарадзенскага «Камунальніка», які перамог «Камунальнік» магілёўскі - 3:0 (25:20, 25:22, 25:23).

Кубак Беларусі сярод мужчынскіх каманд нядаўна здабыў салігорскі «Шахцёр».

Апошнія навіны