BE RU EN

Лаўроў раптам накінуўся на Асада

  • 30.12.2024, 14:50

У расейскага міністра з'явіліся прэтэнзіі да базавых патрэб насельніцтва.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў накінуўся з крытыкай на адрас сірыйскага дыктатара Башара Асада, рэжым якога зрынулі пад ціскам паўстанцаў.

Як заявіў Лаўроў у інтэрв'ю ТАСС, Асад быў вокамгненна зрынуты тры тыдні таму з-за яго некампетэнтнасці.

«Ужо зараз можна сказаць, што адной з прычын дэградацыі абстаноўкі стала няздольнасць ранейшага кіраўніцтва задаволіць базавыя патрэбы насельніцтва ва ўмовах зацягнутага грамадзянскага канфлікту», - заявіў Лаўроў.

Ён растлумачыў, што нягледзячы на поспехі ў барацьбе з тэрарызмам «з удзелам расейскіх ВКС» жыццё сірыйцаў не змянілася да лепшага.

Апошнія навіны