BE RU EN

Выццё на балотах

  • Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»
  • 30.12.2024, 16:02

У Расеі з'явілася цэлая група медыйных Z-скаржнікаў і пакутнікаў.

У Расеі з'явілася цэлая група медыйных Z-скаржнікаў і пакутнікаў. Гэта людзі якія, як на гэтым відэа, скардзяцца, што страты войска толькі за гэты год перавышаюць 450 тысяч чалавек. І людзі «выпараюцца» з фронту ў вялізных маштабах. Але ў той жа час, гэтыя людзі не патрабуюць спыніць вайну, а хутчэй яе падтрымліваюць, мяркуючы, што забіваць і захопліваць трэба больш эфектыўна.

Ідыёты не разумеюць, што паспяховая вайсковая аперацыя можа быць толькі хуткай, інакш пра поспех казаць не даводзіцца. І пачынаецца крывавая калатнеча, якая перамолвае сотні тысяч людзей і бюджэтныя мільярды, пры гэтым перамагчы ў такой вайне немагчыма. Ты саступіў ужо тады, калі ўвязаўся ў мясасечку.

Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»

Апошнія навіны