BE RU EN

Рассельгаснагляд знайшоў медыкаменты ў беларускай малочцы і мясе

  • 31.12.2024, 15:18

У згушчонцы знайшлі дыклафенак.

У прадукцыі сямі беларускіх прадпрыемстваў знайшлі тое, чаго там быць не павінна, а менавіта - медычныя прэпараты, гаворыцца ў лісце Рассельгаснагляду ад 27 снежня. Гаворка ідзе пра малочную прадукцыю і мяса, адзначае "Люстэрка".

Расейскія спецыялісты знайшлі наступныя прэпараты ў беларускіх малочных прадуктах:

- прэпараты ад гельмінтаў альбендазол амінасульфон, амінамебендазол, амінафлюбендазол - у тварожным сыры Тураўскага малочнага камбіната;

- супрацьзапаленчы прэпарат дыклафенак - у масле Слуцкага сыраробнага камбіната, рагачоўскай згушчонцы і ялавічыне Магілёўскага райспажыўтаварыства;

- супрацьгліставы прэпарат ніклазамід - у сухой малочнай прадукцыі Лідскага малочна-кансервавага камбіната;

- анальгетык метыламінаантыпірын - у ялавічыне "Белмітфуд";

- незаяўленыя і незарэгістраваныя ГМ-кампаненты соі - у кармах для буйной рагатай жывёлы "Алнікорпрадукт Верцялішкі" (цэх № 2).

Такія недахопы ў гэтай прадукцыі былі знойдзены ўпершыню. Рассельгаснагляд папрасіў змяніць статус сямі кампаній у рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза на "ўзмоцнены лабараторны кантроль".

Апошнія навіны