BE RU EN

У Беларусі памілавалі яшчэ 29 палітвязняў

  • 9.12.2024, 14:54

На волю выйшлі 11 жанчын і 18 мужчын.

Лукашэнка памілаваў 29 чалавек, асуджаных у Беларусі паводле палітычных артыкулаў. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Удакладняецца, што сярод памілаваных 11 жанчын і 18 мужчын — двое з іх інваліды, 15 чалавек маюць хранічныя захворванні, трое з'яўляюцца пенсіянерамі, а шасцёра — маладзейшыя за 25 гадоў.

Іх імёны не называюцца.

Апошнія навіны