BE RU EN

Папулярны дадатак для заняткаў спортам сыходзіць з Беларусі

  • 9.12.2024, 16:53

Карыстальнікам разаслалі апавяшчэнні.

Дадатак для бегу Adidas Running спыніць працу ў Беларусі ў пачатку наступнага года. Пра гэта сведчыць масавае рассыланне карыстальнікам з нашай краіны, піша «Точка».

У лісце паказваецца, што "дадатак Adidas Running будзе выдалены з нашай лічбавай экасістэмы ў вашай краіне 15 студзеня 2025 года".

"Пасля гэтага вы больш не зможаце карыстацца дадаткам, а ваш уліковы запіс разам са ўсёй інфармацыяй аб актыўнасці і занятках спортам будзе выдалены 15 студзеня 2025 года", — удакладняецца ў паведамленні.

Пры гэтым карыстальнікі могуць экспартаваць свае звесткі з яго, але не пазней за пазначаную дату.

Раней дадатак для бегу Adidas Running спыніў працу ў Расеі, гэта адбылося 31 сакавіка 2024 года.

Апошнія навіны