Беларускі добраахвотнік: Рэжым павінен адказаць за ўсё
- 22.02.2024, 15:40
Баец тактычнай групы "Афіна" звярнуўся да беларусаў.
Беларусы абараняюць Украіну ў многіх падраздзяленнях УСУ. Адно з іх - тактычная група "Афіна" Інтэрнацыянальнага легіёна пры Галоўнай управе выведкі.
Большую частку падраздзялення складаюць беларусы, якія прайшлі самыя гарачыя пункты вайны - Бахмут, Купянск, Запарожскі кірунак.
Баец "Афіны" з пазыўным "Захар" звярнуўся да беларусаў:
- Беларусы, не бойцеся, прыязджайце ва Украіну, набірайцеся баявога досведу. 2020 паказаў, што мірным шляхам рэжым не хоча дамаўляцца. Яны павінны адказаць. У футбол гуляюць дзве каманды, а не ў адну браму.