Зніклыя ў Берасці чыноўнікі затрыманы
- 24.02.2024, 19:59
Нібыта за хабар.
Зніклыя ў Берасці чыноўнікі затрыманыя за хабар, паведамляе «Белсат» са спасылкай на крыніцы. Паводле іх інфармацыі, быў затрыманы не толькі першы намеснік старшыні Берасцейскага аблвыканкама Валянцін Зайчук, але і кіраўнік аднаго з найбуйных прадпрыемстваў горада.
Гаворка ідзе пра дырэктара «Берасцейскай кацельнай гаспадаркі» Юрыя Аверчука. Неафіцыйныя крыніцы сцвярджаюць, што прычынай затрымання абодвух стаў хабар.