BE RU EN

Стала вядома, чаму Крэмль застаўся без боепрыпасаў ад КНДР

  • 2.03.2024, 14:41

Апублікаваныя здымкі са спадарожніка.

Паўночная Карэя часова прыпыніла пастаўкі зброі Расеі марскім шляхам. Такая сітуацыя звязаная, магчыма, з затрымкамі ў вытворчасці і лагістыцы ў самой КНДР. Зрэшты, зброя можа дастаўляцца чыгункай ці самалётамі.

У расследаванні паўднёвакарэйскага выдання NK Pro гаворыцца аб тым, што судны РФ, якія перавозяць зброю, пакуль не з'яўляюцца ў паўночнакарэйскім порце Расон і ў порце прызначэння на Далёкім Усходзе Расеі, які называецца Дунай.

Паводле звестак журналістаў, перавозкай боепрыпасаў з КНДР у Расею займаліся чатыры судны - Lady R, Angara, Maia-1 і Maria. Яны не менш як 32 разы былі з рэйсамі ў Паўночнай Карэі.

Апошняе судна Lady R заходзіла ў порт Расон 4 лютага, а Maia-1 - 12 красавіка. З гэтага перыяду дастаўка кантэйнераў на экспартны прычал не фіксавалася.

Кантэйнеры ў апошнія тыдні застаюцца ў порце. Яны альбо пустыя, альбо няма неабходнасці іх дастаўляць у месцы прызначэння ў КНДР.

“Магчыма, аперацыя спыненая з-за праблем з вытворчасцю ў Паўночнай Карэі ці іншых лагістычных цяжкасцей. Таксама не варта выключаць магчымасць, што зброя перадаецца ў Расею паветраным ці чыгуначным транспартам праз агульную мяжу абедзвюх краін”, - пазначана ў матэрыяле.

Таксама падкрэсліваецца, што на караблях у ходзе аперацыі з КНДР не была ўключаная аўтаматычная сістэма ідэнтыфікацыі, каб іх не знайшлі.

Апошнія навіны