BE RU EN

Пуцін раптоўна ляціць у Менск

  • 23.05.2024, 12:13

Візіт раней не анансаваўся.

Пуцін прыбудзе ў Беларусь з двухдзённым афіцыйным візітам 23-24 траўня. Раней візіт не анансаваўся.

Перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам запланаваныя на 24 траўня. Яны пройдуць у Палацы ў вузкім і пашыраным складах, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Прэс-служба Крамля паведамляе, што візіт адбудзецца на запрашэнне Лукашэнкі. Візіт Пуціна супадае з ядзернымі вучэннямі, якія супольна праводзяцца Расеяй і Беларуссю.

Апошнія навіны