BE RU EN

У цэнтры Данецка прагрымеў магутны выбух

  • 12.06.2024, 11:40

Ёсць траплянне, над горадам узняўся дым.

У акупаваным Данецку раніцай 12 чэрвеня прагрымеў выбух. Са звестак СМІ, ёсць траплянне, над цэнтрам горада падняўся дым.

Мясцовыя суполкі абнародавалі фота і відэа з месца прылёту. «Кіраўнік» акупацыйнай «адміністрацыі» Данецка калабарант Аляксей Кулемзін заявіў, што цэнтр горада пад абстрэлам, паводле ягоных слоў, «падрабязнасці ўдакладняюцца».

«Цэнтр Данецка пад абстрэлам! Чутныя сірэны! Падрабязнасці ўдакладняюцца! Будзьце вельмі асцярожныя!» – напісаў ён у сваім Telegram-канале і апублікаваў фота трапляння.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што прылёт быў у Кіеўскім раёне Данецка.

Апошнія навіны