ЗША зачыняюць расейскі візавы цэнтр і пазбаўляюць дыпламатаў РФ прывілеяў
- 22.06.2024, 15:42
У расейскіх дыпламатаў адбяруць «карткі вызвалення ад падатку».
У ЗША зачыняюць расейскі візавы цэнтр і пазбаўляюць расейскіх дыпламатаў падатковых прывілеяў. Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта заявіў амбасадар Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў.
Паводле словаў амбасадара, зачыняюцца абодва аддзяленні візавага цэнтра – у Вашынгтоне і Нью-Ёрку. Антонаў паскардзіўся, што «цяпер на плечы расейскіх дыпламатаў, консулаў кладзецца дадатковая нагрузка».
Акрамя таго, ён паведаміў, што ў расейскіх дыпламатаў адбяруць «карткі вызвалення ад падатку». Дыпламат таксама адзначыў, што Расея разгледзіць магчымыя захады ў адказ.