BE RU EN

УСУ ўдарылі па чыгуначным пароме ў Крыме

  • 23.07.2024, 10:02

У бок порта "Каўказ" едуць "хуткія" і пажарныя.

Раніцай у аўторак, 23 ліпеня, быў нанесены ўдар па порце "Каўказ" у Краснадарскім краі РФ. Telegram-канал "Крымскі вецер" паведамляе аб траплянні ў чыгуначны паром.

Таксама паведамляецца, што пасля выбуху ў бок порта "Каўказ" ехалі аўтамабілі хуткай дапамогі і пажарныя.

Раней паведамлялася аб гучным выбуху ў Керчы, пасля якога незаконна пабудаваны Крымскі мост закрылі для руху. Там таксама заявілі, што расейская СПА страляла па цэлях з гары Мітрыдат у бок Кубані.

Апошнія навіны