Новы кіраўнік МАК відавочна не спадабаецца Менску
- 12.08.2024, 8:19
Баха можа змяніць жорсткі крытык дыктатур.
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі Себасцьян КАВ можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) замест Томаса Баха, які абвясціў аб сыходзе з пасады, паведамляе Reuters.
На сваёй прэс-канферэнцыі найбольш верагодны і ўплывовы пераемнік Баха Себасцьян Коў заявіў, што "сур'ёзна абдумае" магчымасць пазмагацца за крэсла прэзідэнта МАК.
“Я заўсёды ясна даваў зразумець, што калі з'явіцца такая магчымасць (стаць кіраўніком МАК - заўв.), я, відавочна, сур'ёзна абдумаю гэта. І магчымасць гэтая ўжо з'явілася”, - заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі Себасцьян Коў.
67-гадовы брытанец Себасцьян Каў мае за плячыма вялізны спартыўны і арганізацыйны досвед: двухразовае алімпійскае чэмпіёнства па бегу на дыстанцыю 1500 метраў, галоўная роля ў арганізацыі Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, кіраванне Нацыянальным алімпійскім камітэтам Вялікабрытаніі.
Себасцьян Коў жорстка выступае супраць удзелу беларусаў і расейцаў у міжнародных спаборніцтвах (нават у нейтральным статусе) праз вайнк ва Украіне і ўнутраныя палітычныя рэпрэсіі.
За Коў Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі выкрыла супрацоўніцтва былога прэзідэнта арганізацыі Ламіна Дзіяка з Расеяй ва ўтойванні станоўчых допінг-проб расейскіх алімпійскіх атлетаў.
Выбары прэзідэнта МАК адбудуцца ў сакавіку 2025 года.