BE RU EN

Лукашысты зладзілі хапун у Смаргоні

  • 12.08.2024, 11:54

Затрыманы восем работнікаў буйнога прадпрыемства.

Сілавікі затрымалі за распаўсюджванне "экстрэмізму" восем работнікаў буйнога прамысловага прадпрыемства ў Смаргоні. Пра гэта паведаміла мясцовая дзяржаўная газета. Увагу на публікацыю звярнула "Гарадзенская Праваабарона".

Усе затрыманыя - супрацоўнікі мясцовага прамысловага прадпрыемства. Некаторых з іх забралі з працы, іншых - схапілі на месцы жыхарства.

У дачыненні да затрыманых склалі пратаколы паводле арт. 19.11 КоАП (Распаўсюджванне прадукцыі, якая «ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць»). Санкцыя прадугледжвае штраф ці арышт.

Апошнія навіны