Вайсковы эксперт: Нестандартныя пастановы УСУ не да спадобы расейцам
- 12.08.2024, 17:10
Далей будзе болей.
Украінскае войска ажыццяўляе мерапрыемствы па стратэгічнай абароне і плануе далейшыя контрнаступальныя дзеянні на розных адцінках фронту. Пра гэта ў эфіры тэлеканала FREEДОМ сказаў вайсковы эксперт Уладзіслаў Селязнёў.
Гаворачы агулам аб дзеяннях і тактыцы ўкраінскага войска цягам 900 дзён поўнамаштабнага ўварвання Расеі, эксперт адзначыў, што «роспач першых некалькіх дзён» расейскага нападу змянілася абсалютнай упэўненасцю ў тым, што Украіне выстарчыць сіл, сродкаў, магчымасцяў для таго, каб утрымаць варожы наступ і праводзіць свае мерапрыемствы, накіраваныя на дэакупацыю тэрыторый.
«Галоўнае цяпер - стварэнне такіх умоў, у якіх варожае войска будзе вымушанае абараняцца і несці страты. І, у прынцыпе, пэўныя сігналы аб гэтым ёсць. Прыклад - аперацыя ў Курскай вобласці. Так, публічны складнік падзей, якія зараз адбываюцца там, мізэрны. Асноўны вал звестак зараз абсалютная большасць даследчыкаў расейска-ўкраінскага супрацьстаяння атрымлівае ад чыноўнікаў РФ і крамлёўскіх прапагандыстаў. Але я разумею логіку такога інфармацыйнага маўчання з боку Украіны», - сказаў спікер.
Вельмі важна забяспечыць такія ўмовы для дзеяння ўкраінскага войска, якія не будуць ствараць смяротна небяспечныя сітуацыі для вайскоўцаў, падкрэсліў Селязнёў.
«Тое, што мерапрыемствы, якія цяпер праводзяцца на розных адцінках фронту, накіраваныя, каб максімальна аслабіць баявы патэнцыял пуцінскага войска, відавочна. Украінскае войска знаходзіцца дэ-факта ў стратэгічнай абароне, ключавой місіяй якой з'яўляецца знішчэнне варожых ваенных рэсурсаў, а таксама тых рэсурсаў, якія ўсяляк садзейнічаюць узмацненню баявых магчымасцей расейскага акупацыйнага войска. Упэўнены, што далей будзе больш. Бо цалкам відавочна, што шэраг нестандартных пастаноў прыйшоўся не да спадобы расейцам», - акцэнтаваў эксперт.
Ён упэўнены, што Генеральны штаб УСУ і далей будзе планаваць такога кшталту мерапрыемствы і падзеі, у тым ліку на тэрыторыі РФ, якія будуць ствараць вельмі нязручныя сітуацыі і ўмовы для расейскіх акупантаў.
«А Сілы абароны, адпаведна, будуць назапашваць сродкі і рэсурсы для правядзення далейшых контрнаступальных дзеянняў. Так, гэта не здарыцца заўтра. Для таго, каб быць максімальна эфектыўнымі на полі бою, неабходная вялізная колькасць сіл, сродкаў і рэсурсаў. Для рэалізацыі нашых дастаткова амбіцыйных планаў у частцы вызвалення ўкраінскай тэрыторыі, неабходна сур'ёзна аслабіць баявы патэнцыял расейскага войска. І менавіта гэтым займаюцца ўкраінскія воіны на розных кірунках фронту», - рэзюмаваў госць эфіру.