BE RU EN

Сенатары ЗША: Белы дом не павінен абмяжоўваць Украіну ва ўдарах углыб Расеі

  • 12.08.2024, 21:02

Яны заклікалі Байдэна думаць пра Украіну ў доўгатэрміновай перспектыве, а не ў кароткатэрміновай.

Сенатар ад Рэспубліканскай партыі Ліндсі Грэм і ягоны калега ад дэмакратаў Рычард Блюменталь выступілі за тое, каб адміністрацыя прэзідэнта ЗША зняла для Украіны ўсе абмежаванні выкарыстання амерыканскай зброі па тэрыторыі Расеі. Пра гэта яны заявілі, прыбыўшы з візітам у Кіеў, паведамляе карэспандэнт a target="_blank" href=https://news.liga.net/politics/news/senatory-ssha-v-kieve-belyy-dom-ne-dolzhen-ogranichivat-ukrainu-v-udarah-v-glub-rossii>Liga.net.

Адказваючы на пытанне, ці рэальна амерыканскім уладам скасаваць для Украіны ўсе абмежаванні на выкарыстанне зброі ЗША для ўдараў углыб Расеі, Грэм сказаў: «Ведаеце, я дазволіў бы ім [украінцам] зброю такім чынам, каб гэта стала рэальнасцю для Расеі».

Сенатар нагадаў, што дальнабойная артылерыя дапамагла Украіне перайсці ў наступ і адкінуць Расею. Тое самае павінна адбыцца са знішчальнікамі F-16, мяркуе Грэм.

«Абмежаванні на выкарыстанне зброі павінныя быць знятыя. Што будзе, калі расейцы прадоўжаць спробы знішчыць Украіну? Зброя, якую мы падалі, павінна быць скарыстаная максімальна для таго, каб захаваць дэмакратычную Украіну ад гэтага ўварвання», – выказаўся амерыканскі заканадавец.

Падагульняючы, Грэм заклікаў адміністрацыю прэзідэнта Джо Байдэна думаць пра Украіну ў доўгатэрміновай перспектыве, а не ў кароткатэрміновай.

Ягоны калега з Дэмакратычнай партыі Рычард Блюменталь падтрымаў вышэйпададзенае. Паводле ягоных словаў, украінскія вайскоўцы не могуць ваяваць з адной рукой за спінай.

«Мы не можам даваць ім зброю, а потым гаварыць, што яе нельга выкарыстоўваць напоўніцу», – заявіў ён.

Апошнія навіны