BE RU EN

Зорка «Рэала» адмовіўся ехаць у Саудаўскую Аравію за €1 млрд

  • 12.08.2024, 21:38

Вінісіус Жуніёр адпрэчыў прапанову клуба «Аль-Ахлі».

Бразільскі нападнік мадрыдскага «Рэала» Вінісіус Жуніёр адхіліў прапанову перайсці ў клуб з Саудаўскай Аравіі і стаць тварам мясцовай лігі напярэдадні чэмпіянату свету 2034 года. Пра гэта піша The Athletic.

Да прадстаўнікоў 24-гадовага гульца звярнуліся прадстаўнікі Суверэннага фонду Саудаўскай Аравіі, але атрымалі адмову.

У кантракце бразільца з «Рэалам» прапісаны выкуп за €1 млрд. Паводле звестак Marca, амаль столькі ж саудаўцы прапаноўвалі Вінісіусу за пяцігадовы кантракт з «Аль-Ахлі» з Джыды.

Саудаўская Аравія будзе афіцыйна названая гаспадыняй ЧС-2034 на кангрэсе ФІФА 11 снежня.

Кантракт Вінісіуса з «Рэалам» прымеркаваны да лета 2027 года.

У мінулым сезоне бразілец забіў 24 галы ў 39 матчах, перамог Лігу чэмпіёнаў, чэмпіянат і Суперкубак Гішпаніі.

Апошнія навіны