BE RU EN

У Курскай вобласці гелікаптэр РФ атакаваў расейскую ваенную калону

  • 12.08.2024, 21:49

Інцыдэнт адбыўся ў раёне сяла Крывіцкія Буды Белаўскага раёна.

Паводле звестак паблікаў, у Курскай вобласці гелікаптэр Ка-52М войска РФ ударыў па расейскай ваеннай калоне. У выніку была знішчаная САУ краіны-агрэсаркі.

Пра інцыдэнт паведаміў Telegram-канал Russia no context са спасылкай на падпісчыкаў.

«Расейскі гелікаптэр Ка-52М атакаваў расейскую калону войскаў, у выніку чаго была знішчаная САУ 2С19М2 Мста-С», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак пабліку, інцыдэнт адбыўся ў раёне сяла Крывіцкія Буды Белаўскага раёна Курскай вобласці. Гэтае сяло знаходзіцца прыблізна за 40 км ад населенага пункта Суджа.

Паблік таксама публікуе фота, верагодна, знішчанай калоны.

Апошнія навіны