BE RU EN

Камандзір «Ахмата» адрокся ад «кадыраўцаў», якія трапілі ў палон

  • 14.08.2024, 10:12

Для Апці Алаўдзінава яны ўжо не “кадыраўцы”

Камандзір войска спецыяльнага прызначэння "Ахмат" Апці Алаўдзінаў прызнаў, што ў баях за Курскую вобласць у палоне УСУ апынуліся "кадыраўцы".

Пасля публікацыі ўкраінцамі некалькі відэа з палонным гэты факт прызнаў камандзір чачэнскага спецпадраздзялення Расгвардыі "Ахмат" Апці Алаўдзінаў.

Раней ён гэта катэгарычна адмаўляў, перадае Диалог.UA .

Раней Алаўдзінаў настойліва сцвярджаў, што ніводзін “ахматавец” не патрапіў у рукі УСУ на Куршчыне.

13 жніўня ён быў змушаны прызнаць, што зманіў. Апраўдваецца "кадыравец" тым, што ў палон нібыта патрапілі байцы нейкага іншага падраздзялення "Ахмат".

УТак, я сказаў (...), што ніводзін баец “Ахмата” не здаўся ў палон… Так, мы ў курсе, што, калі вы (УСУ - рэд.) заходзілі, вы ўзялі ў палон трох байцоў “Ахмат- Чачня”. Мы іх бачылі! Усё! Прызнаем... Але ў вас няма ніводнага байца спецыяльнага прызначэння “Ахмат”, - заявіў Алаўдзінаў.

Ён таксама выкрасліў з ліку "кадыраўцаў" тых чачэнскіх вайскоўцаў, якія здаліся УСУ.

“Чачэнец, які трапіў у палон, ён ужо не “кадыравец”, - паведаміў Алаўдзінаў.

Апошнія навіны