BE RU EN

Сілавікі затрымалі жыхара Камянца за ўдзел у пратэстах 2020 года

  • 14.08.2024, 11:29

Дзе ён зараз знаходзіцца, невядома.

Жыхара Камянца затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Відэа з затрыманым сілавікі апублікавалі ў адным са сваіх тэлеграм-каналаў.

На кадрах хлопец расказаў, што прытрымліваецца левых антыфашысцкіх поглядаў і што нібыта ўдзельнічаў разам з сябрам у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020-га ў Берасці.

Паводле якога артыкула затрыманы мужчына і дзе зараз знаходзіцца, невядома.

Апошнія навіны